Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сцэнарый мітынгу да Дня народнага адзінства

Дата: 10 мая 2022 в 13:00

Сцэнарый мітынгу да Дня народнага адзінства

Мэта:  стварэнне ўмоў для ўсведамлення навучэнцамі сваёй прыналежнасці да беларускага народа, фарміраванне адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны, выхаванне павагі да гісторыі і традыцый Рэспублікі Беларусь.

1-ы: Мне выпала шчасце тут нарадзіцца,
         Мне выпала шчасце жыццё тут спазнаць,
         Да светлай крыніцы жыцця прычасціцца
         І краю свайго прыгажосць адчуваць.

2-і: Гэтыя радкі прысвечаны нашай роднай зямлі, роднай Беларусі.

1-ы: Белая русь Мая!

         Чыстая ты мая!

Родная ты мая!

Белыя гоні бульбы,

Белыя косы дзяўчат.

Воблакаў белых над Бугам

Вечны парад.

2-і: Вейкі рамонкаў белых,

Белыя грывы завей.

Чыстыя душы смелых,

Простых тваіх людзей.

1-ы: Наш мітынг, мы прысвячаем табе, наша родная краіна!

 (Гучыць гімн)

1-ы: Мітынг, прысвечаны Дню яднання аб’яўляецца адкрытым.

2-і: Беларусь заўсёды славілася добрымі традыцыямі, паважлівымі адносінамі паміж людзьмі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў. Праваслаўе і каталіцызм, пратэстантызм і ўніяцтва, юдаізм і іслам ніколі не перарасталі ў рэлігійную варожасць і не прыводзілі да крывавых канфліктаў.  Аднолькава адносяцца у нас да рускіх, палякаў, літоўцаў, татараў, дагестанцаў і  усіх народаў, якія пражываюць на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

1-ы: Невыпадкова 2021 год у Беларусі абвешчаны годам народнага адзінства. З такой ініцыятывай выступіў наш прэзідэнт падчас традыцыйнага навагодняга звароту да жыхароў краіны.  І ў першы працоўны дзень года кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ № 1. Асноўная ідэя года народнага адзінства складаецца ў тым, каб аб'яднаць людзей у імя развіцця сваёй краіны.

2-і: "Нам усім, хто бачыць свет па-рознаму, варта ўсвядоміць, што ў нас адзіная каштоўнасць-кавалак зямлі ў цэнтры Еўропы. Іншага не дадзена. І ў імя захавання яго для дзяцей давайце перавернем старонку пройдзенага і будзем разам пісаць новы раздзел незалежнай Беларусі. Давайце будучы год зробім годам народнага адзінства – - сказаў прэзідэнт. - Будзем жыць сваім розумам, ствараць каштоўнасці сваімі рукамі. Берагчы, шанаваць і любіць так, як могуць толькі беларусы-разумная, талерантная, накіраваная ў будучыню нацыя! І калі мы хочам "людзьмі звацца", мы гэта зробім!».

1-ы: Міністэрствам інфармацыі быў праведзены конкурс на лепшы лагатып Года народнага адзінства. Лепшай прызналі працу Віталя Арцюха "Мы". Гэты дызайнер вядомы як аўтар талісмана чэмпіянату свету па хакеі 2014 г., які праходзіў у г.Мінску. Прадстаўлены на конкурс лагатып выкананы з выкарыстаннем элементаў беларускага арнаменту і адцення Васілька – аднаго з сімвалаў Беларусі. Слоган працы: "кожны з нас-частка адзінага цэлага, аднаго вялікага "МЫ"- беларускага народа".    

2-і: Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 лютага 2021 г. № 64 зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2021 годзе Года народнага адзінства. У рамках плана прадугледжаны наступныя мерапрыемствы: усебеларуская маладзёжная экспедыцыя «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства»; сустрэчы, канферэнцыі, інтэрнэт-форумы з удзелам прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, работнікаў розных галін эканомікі і сацыяльнай сферы, ветэранаў вайны і працы; рэспубліканскія конкурсы на лепшыя медыярэсурсы патрыятычнай тэматыкі; рэспубліканская экалагічная акцыя «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны»; Усебеларуская акцыя " Мы-грамадзяне Беларусі!»; Нацыянальны дзіцячы форум " Беларусь-краіна магчымасцяў!»; валанцёрскія акцыі; спартыўна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы

1-ы: У нашай краіне пражываюць людзі розных нацыянальнасцей. А што можа аб’яднаць народы нашай краіны?

2-і:  У першую чаргу – гэта гістарычная памяць: агульная гісторыя, агульныя выпрабаванні, асабліва войны, агульная, самабытная культура, як матэрыяльная, так і духоўная, у якой знаходзяць сваё адлюстраванне традыцыі, звычаі, вераванні, паўсядзённае жыццё ўсіх народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі. 

1-ы: Аб'яднаўчых фактараў вельмі многа. У народа Беларусі, які мае ў складзе розныя нацыянальнасці, агульны менталітэт: дабрыня, спачуванне, суперажыванне, імкненне дапамагчы ў бядзе і горы, здольнасць выконваць агульную, цяжкую працу разам.

    Гучыць верш П.Броўкі “Калі ласка”

2-і: Сіла краіны ў адзінстве народа, і галоўнымі прыярытэтамі беларускай дзяржавы застаецца дабрабыт, міралюбная знешняя палітыка, нацыянальная бяспека.

1-ы: 7 чэрвеня 2021 г. указам кіраўніка дзяржавы № 206 у Рэспубліцы Беларусь заснавана дзяржаўнае свята-Дзень народнага адзінства. Яно будзе адзначацца – 17 верасня.

2-і: Выбар гэтай даты мае гістарычнае падставу. Менавіта 17 верасня 1939 года стала пачаткам ўз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, якая была падзелена ў 1921 годзе, і паводле ўмоў Рыжскага мірнага дагавора.

1-ы: Адноўленае ў 1939 годзе адзінства тэрыторыі краіны, сем'яў, беларускага народа ў цэлым дазволіла Беларусі разам з усім савецкім народам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

2-і: 17 верасня народным сходам Заходняй Беларусі было прапанавана святкаваць як дзяржаўнае свята – День вызвалення працоўных заходняй Беларусі ад ярма памешчыкаў.

1-ы:Так ён і святкаваўся да Вялікай Айчыннай вайны. Пасля Вялікай Айчыннай вайны – гэта быў дзень аб’яднання. Але ў апошні раз ён быў адсвяткаваны ў 1940 годзе, у 10-ую гадавіну аб’яднання. Пасля гэта свята стала ў сваім родзе фігурай змаўчання – нельга нерваваць палякаў.

 2-і: Гістарычная справядлівасць адноўлена ў незалежнай Беларусі. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага шляху на развіццё моцнай суверэннай і квітнеючай краіны. Устанаўленне Дня народнага адзінства 17 верасня падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці.

1-ы:  Дзень яднання святкуюць у многіх краінах свету.

2-і: Так Дзень яднання у Расіі святкуюць 4 лістапада, у Германіі – 3 кастрычніка, у Італіі – 17 сакавіка, у Балгарыі – 6 верасня, а ў Танзаніі – 26 красавіка.

1-ы: Зямля пад белымі крыламі, сінявокая Беларусь — так вельмі часта называюць нашу родную краіну. Яна славіцца сваімі лясамі, рэкамі, азёрамі, працавітымі і шчырымі людзьмі.

2-і: Магчымасць спакойна жыць, вучыцца і адпачываць далі нам дзяды і прадзеды. Гэта яны прынеслі нам перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне. Загінуў  кожны чацверты жыхар нашай краіны. Мы нарадзіліся пасля вайны і ведаем аб ёй ў асноўным з кніжак і расказаў. А яна сваёй жорсткай рукой кранула кожную сям’ю. Няма у нашай краіне такой сям'і, якую б не закранулі падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

 1-ы: У тую вайну у адным страі былі людзі розных нацыянальнасцяў.  Калі народ адзіны, ён непераможны! Менавіта адзінства дапамагло выйграць самую страшную вайну.

2-і: Галоýны скарб любой краіны — ЛЮДЗI! Яны ўслаўляюць сваю зямлю, нясуць у свет добрае iмя беларусаў. Нельга сёння не ўспомніць нашых продкаў, якія ўслаўлялі родную краіну.  Беларусь дала ўсяму свету шмат выдатных людзей.  

1-ы: Не адна краіна нічога не значыць без людзей. Гэта людзі робяць краіну багатай, прыгожай, вядомай на увесь свет. Побач з намі жывуць вельмі цікавыя людзі, а мы гэтага не заўважаем. Але кожны чалавек цікавы, кожны ўносіць уклад у развіццё і працвітанне роднага краю.

2-і: За гады незалежнасці нашай краінай пройдзены вялізны шлях развіцця, вынікі гэтага працэсу можа адчуць кожны жыхар нашай краіны. Наша агульная Радзіма – прыгожая, мірная, незалежная і квітнеючая Беларусь.    

1-ы: За гады незалежнасці аблічча і інфраструктура нашых населеных пунктаў змяніліся ў разы. Гэта не толькі знешні выгляд, але і стварэнне камфортных умоў для жыцця беларусаў незалежна ў гарадской альбо сельскай мясцовасці яны пражываюць.

2-і: У нашай краіне на працягу стагоддзяў бок аб бок жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Людзі па сваёй прыродзе адрозніваюцца па знешнім выглядзе, становішчу, мове, паводзінам і каштоўнасцям, і ўсе валодаюць правам захоўваць сваю індывідуальнасць, жыць у свеце. Сучасная Рэспубліка Беларусь упэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця.

1-ы: І сёння ў нас ёсць галоўнае-мірная, стабільная, прыгожая і незалежная краіна. Ёсць гісторыя, якой мы ганарымся, багатая культурная, духоўная спадчына, традыцыі. Адна з задач грамадзян нашай краіны берагчы і абараняць багацці Радзімы, імкнуцца да іх прымнажэння, ведаць і вывучаць гісторыю Беларусі, выдатныя традыцыі яе працавітага народа. Пакланяцца памяці і спадчыне праслаўленых беларусаў, вучыцца на яркіх біяграфіях нашых сучаснікаў. Ганарыцца дасягненнямі краіны і ўносіць свой ўклад у яе далейшае развіццё і росквіт.

2-і: Залогам паспяховага развіцця нашай краіны з'яўляецца адзінства народа. Людзі, падзеі і традыцыі ўсё, што нас аб'ядноўвае.

1-ы: Мы з вамі знаходзімся каля помніка загінуўшым воінам. Яны аддалі сваё жыццё за нашу незалежнасць, далі магчымасць жыць у свабоднай, мірнай краіне.

2-і: Давайце пакладзем кветкі да магілы герояў.

(Гучыць гімн)

1-ы: На гэтым мітынг, прысвечаны Дню адзінства, аб’яўляецца закрытым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.